Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня маюць прэтэнзіяў да аўганскага суду ў справе трох амэрыканцаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты ня выказалі ніякіх пратэстаў або заўваг што да рашэньня аўганскага суду, які вырак да некалькіх гадоў зьняволеньня трох амэрыканцаў. Тыя фактычна стварылі прыватную вязьніцу ў Кабуле, дзе катавалі прынамсі восем аўганцаў. Амэрыканцы былі вырачаныя на розныя тэрміны - ад васьмі гадоў да дзесяці гадоў зьняволеньня. Адвакаты асуджаных заяўляюць, што суд не адпавядаў міжнародным стандартам. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што працэс быў праведзены ў адпаведнасьці з аўганскімі законамі.
XS
SM
MD
LG