Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра нейкія роўныя ўмовы падчас выбараў і рэфэрэндуму ня можа быць нават і размовы”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 15 верасьня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Добры дзень! Калі магчыма, хачу зьвярнуцца праз Радыё Свабода да Паўла Севярынца, лідэра Маладога фронту, бо іншай магчымасьці ня маю. Мы, Павал, з вамі не знаёмыя, я бачыў вас некалькі разоў на шэсьцях і мітынгах. Мяркуючы па вашым узросьце, вы ўжо даўно вырасьлі з маладафронтаўскіх “штонікаў”. Вы хочаце балятавацца ў дэпутаты і сабралі 1700 подпісаў. Гэта добра, калі ў вялікую палітыку прыходзяць маладыя людзі. Але будзьце вартыя гэтага званьня!

У адным зь інтэрвію Радыё Свабодзе вы сказалі, што адным са спосабаў барацьбы супраць рэфэрэндуму будуць подпісы “не” і графікі. Але ўзгадайце, колькі тысячаў подпісаў “Далоў Луку!” спаскудзілі сьцены дамоў нашых цудоўных гарадоў. Колькі тысячаў даляраў спатрэбілася, каб пазбавіцца гэтай агіднасьці! А Лука як быў, так і застаўся. Лепей бы гэтыя грошы пайшлі на лекі старым! Як бачыце, такія мэтады не прыносяць вынікаў, а толькі выклікаюць азлабленьне ў простых людзей.

Прашу вас, не паўтарайце гэтага! Давайце захаваем прыгажосьць цудоўных нашых гарадоў! Як кажа крылатая фраза, “Прыгажосьць выратуе сьвет”! Дзякуй”.

(Спадар: ) “Лукашэнка – гэта такі баламут. Ён усе ўклады не вярнуў у свой час. Будзе ўсё спакойна, калі яго прымуць з нашай Беларусі”.

(Аляксандар, Ліда: ) “Прывітаньне! Некалькі хвілін таму я пачуў, як адзін слухач параўнаў Лукашэнку зь Ісусам Хрыстом. Я проста абураны! Ён жа праваслаўны атэіст – і гэта ведаюць усе! Нават у царкве ён ня ўмее стварыць хрэснае знаменьне. Ну навучыў бы яго хто, ці што? Дзеля віду можна нават гэта рабіць.

Лукашэнку патрэбна звальняць. Уся нашая краіна ўяўляе сабой адзіны вялікі калгас. Дзе і калі які яшчэ прэзыдэнт займаецца зборам бульбы ці саломы? А калі яго ня будзе, то ўсё будзе нармалёва. Патрэбна толькі, каб добры чалавек прыйшоў, але самае галоўнае, каб ён быў не намінальным, а сапраўдным хрысьціянінам. І ня мае вялікай розьніцы, хто ён будзе: праваслаўны, каталік або пратэстант. Вялікі дзякуй”.

(Спадар: ) “Да пытаньня тыдня трэба дадаць абмеркаваньне шкоды, якую ўжо прынёс Лукашэнка беларускаму народу. Напрыклад, Расея ўзьняла свой дзяржаўны сьцяг трыкалёр, адрынуўшы ўспаміны пра цара, Калчака, Дзянікіна, якія ваявалі пад гэтым сьцягам; Украіна ўзьняла свой жоўта-блакітны, а нашыя “прагматыкі”, як яны сабе называлі, Лукашэнка і Ціцянкоў, узьнялі складаны бээсэсэраўскі сьцяг. Менавіта пад гэтым сьцягам беларускаму народу нанесена шмат шкоды. Зараз гэты сьцяг каштуе 30 тысяч беларускіх рублёў. І я нідзе на Беларусі ня бачыў таго ідыёта, які б яго купіў і вывесіў над сваёй хацінай.

Прапаную такі атракцыён на лукашэнкавым тэлебачаньні: паставіць 15 сьцягоў савецкіх рэспублік і хай шукаюць сьцяг якой-небудзь рэспублікі. А на сьвеце некалькі сотняў сьцягоў! І нам трэба было радавацца, што ніхто не скарыстаў наш трыкалор. 40 мільёнаў палякаў, 3 мільёны іх у Злучаных Штатах Амэрыкі – іх бела-чырвоны добра вядомы ў сьвеце. А паміж Польшчай і Расеяй – наш бел-чырвона-белы”.

(Спадар: ) “Паважаная Свабода! Пра нейкія роўныя ўмовы падчас выбараў і рэфэрэндуму ня можа быць нават і размовы. Пачнецца датэрміновае галасаваньне, і ўсё вырашыцца так, як трэба дыктатару. Вэртыкальшчыкі Ярмошына і Лазавік дадуць дадзеныя – 75 адсоткаў. І гэтага дастаткова будзе для далейшай дыктатуры. Да пабачэньня”.

(Уладзімер: ) “Добры дзень, Радыё Свабода. Прапаную ўсім сумленным грамадзянам правесьці акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньня. У адну зь нядзеляў, пажадана 10 кастрычніка, выйсьці цалкам аголеныя на балкон альбо зрабіць гэта ў офісах палітычных партыяў і арганізацыяў, пры гэтым прыкрываючы самыя інтымныя месцы плякатамі з надпісамі “Не дазваляем! Не дазваляем увайсьці галечы й жабрацтву ў наш дом!”

(Спадарыня: ) “Добры дзень! Я лічу, што любы дэмакрат, які прыйдзе да ўлады, лепш, чым дыктатар Лукашэнка! Пры дэмакраце нам адкрыецца дарога ў Эўропу да цывілізаванага сьвету. Пры Лукашэнку жывем у страху. Дзякуй”.

(Спадар: ) “Я думаю, што так званыя дэмакраты нашыя беларускія й апазыцыя неаднаразова бачылі па тэлебачаньні нашыя запасы, залатыя, сярэбраныя, штабэлі залатых і сярэбраных зьліткаў, якія былі створаныя за 10 год кіраваньня Лукашэнкі. І вось яны ірвуцца да гэтага золата і срэбра, каб разбазарыць яго, розныя мэтады прымаюць, каб ацямніць існуючы строй і Лукашэнку; наймаюць розных званароў і пісак, якія ачарняюць яго. Я думаю, што з гэтага нічога ня выйдзе. Асноўная маса людзей разумее, хто ёсьць гаспадар у краіне і за каго трэба галасаваць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG