Лінкі ўнівэрсальнага доступу

69 чалавек загінулі сёньня у Іраку


БАГДАД. Як найменей 69 чалавек забітыя сёньня у Іраку у выніку баёў і бомбавых нападаў.У цэнтры Багдаду ад выбуху замінаванага аўтамабіля на гандлёвай плошчы загінулі прынамсі 47 чалавек, а болей за 100 параненыя. Адказнасьць за гэты замах, а таксама за замах ў горадзе Бакуба, дзе загінулі 12 чалавек, узяла на сябе групоўка “Таўхід валь Джыхад” – “Еднасьць і сьвятая вайна”, якая падазраецца ў сувязях з адным з кіраўнікоў аль-Кайды Абу Мусабам аль-Заркаўі. У Рамадзі 10 чалавек загінулі у выніку сутыкненьняў паміж паўстанцамі і войскамі кааліцыі. Невядомая групоўка захапіла у закладнікі грамадзяніна Ярданіі, які працаваў кіроўцам у Іраку і пагражае забіць яго, калі кампанія, у якой ён працаваў, не пакіне Ірак. Прадстаўнік ААН у Іраку Ашраф Куазі заклікаў Раду Бясьпекі ААН дапамагчы вырашыць крызыс. Паводле прадстаўніка ААН, у палітычны працэс у Іраку масіць быць улучаныя і групоўкі, якія ладзяць цяперашнія напады.
XS
SM
MD
LG