АНКАРА. Урад Турэччыны адмовіўся ад намеру ўнесьці ў крымінальны кодэкс сямейную здраду і значыць увесьці за такі ўчынак крымінальную адказнасьць. Кіраўніцтва Эўразьвязу днямі папярэдзіла Анкару, што калі такія папраўкі да крымінальнага кодэксу будуць прынятыя, дык гэта сур’ёзна адаб’ецца на шансах Турэччыны стаць сябрам Аб”яднанай Эўропы.