Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз занепакоены беларускім рэфэрэндумам


Эўрапейскія афіцыйныя асобы выказвалі занепакаеньне з нагоды рашэньня кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адначасова з парлямэнцкімі выбарамі правесьці рэфэрэндум каб скасаваць канстытуцыйнае абмежаваньне, паводле якога аная і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам толькі два тэрміны. Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Пэтэр Шыдэр заявіў, што Рада не пярэчыць таму, што Беларусь мае права наладзіць рэфэрэндум, але заклікаў беларускія ўлады зрабіць усё, каб галасаваньне адпавядала стандартам Рады Эўропы. Між тым учора, міністры замежных справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу заявілі, што маюць “сур’ёзныя і добра абргунтаваныя сумневы”, што да справядлівасьці будучага рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG