Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква дае больш грошай спэцслужбам, Вашынгтон занепакоены ініцыятывай Пуціна


МАСКВА. Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што расейскія спэцслужбы атрымаюць дадаткова 5 мільярдаў 400 мільёнаў даляраў, каб лепей падрыхтавацца да барацьбы з тэрарызмам. Між тым ЗША выказалі занепакоенасьць у сувязі з ініцыятывай расейскага прэзыдэнта Пуціна, скіраванай на ўзмацненьне цэнтральнай улады ў межах барацьбы з тэрарызмам. Намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж, які знаходзіцца цяпер у Рызе, заявіў, што прапанова Пуціна адмовіцца ад ўсенародных выбараў губэрнатараў ідзе насуперак спадзяваньням ЗША на дэмакратычнае разьвіцьцё Расеі. Сябра кіраўніцтва Эўразьвязу Крыс Патэн выказаў такую самую занепакоенасьць, але падкрэсьліў, што гэта ўнутраная справа Расеі.
XS
SM
MD
LG