Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына пагражае ЗША спыненьнем супрацоўніцтва ў Іраку


АНКАРА. Турэччына прыгразіла спыніць супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў Іраку пасьля таго, як ахвярамі апэрацыі амэрыканскіх войскаў у горадзе Тал Афар сталі этнічныя туркі, якія жывуць у Іраку – туркаманы. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль паведаміў, што накіраваў адпаведны ліст на адраз Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла. Горад Тал Афар знаходзіцца непадалёк ад мяжы з Сырыяй, тут жыве шмат туркаманаў, якія маюць шчыльныя этнічныя й лінгвістычныя дачыненьні з Турэччынай. У сваю чаргу амэрыканскія ды ірацкія войскі заяўляюць, што апэрацыя ў Тал Афар накіраваная на барацьбу з сотнямі ўзброеных ваяўнікоў і аднаўленьне дзяржаўнага кантролю над рэгіёнам.
XS
SM
MD
LG