РЫМ. Міністар замежных спарваў Італіі Франка Францыі знаходзіцца ў паездцы па краінах Блізкага Усходу, спрабуючы дамагчыся вызваленьня дзьвюх італьянак, якія былі захопленыя ў мінулым тыдні ў Іраку.
Фраціні наведае найперш Кувэйт, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і рэлігійнымі дзеячамі гэтай краіны.
Дзьве грамадзянкі Італіі былі выкрадзеныя разам з двума іракцамі – таксама супрацоўнікамі гуманітарнай арганізацыі, дзе ўсе яны разам працавалі.
У нядзелю захопнікі запатрабавалі ад Рыму вывесьці сваё войска з Іраку цягам 24-х гадзінаў, інакш закладнікі будуць забітыя.