ГАНКОНГ. Учора ў Ганконгу адбыліся выбары ў парлямант. Пра-дэмакратычныя кандыдаты атрымалі 18 мандатаў, на адзін болей, чым на мінулых выбарах. Пра-пэкінская фракцыя атрымала 12 крэслаў. Яшчэ 30 крэслаў будуць занятыя прадстаўнікамі прафэсійных груповак - бізнэсоўцаў, юрыстаў, фінансістаў, якія падтрымліваюць пазыцыю Пэкіну. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць вядомыя сёньня.