Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране перавярнуўся аўтобус - 26 чалавек загінулі


ТЭГЕРАН. У Іране 26 чалавек загінулі а 18 былі параненыя калі перавярнуўся аўтобус . Аўтобус ехаў у горад Машхад, што прыкладна за 200 кілямэтраў ад Тэгерану. Паліцыя кажа, што выпадак адбыўся з-за таго, што кіроўца аўтобусу быў моцна стомлены. Увогуле іранскія дарогі лічацца аднымі з найбольш небясьпечных у сьвеце. Цягам апошніх 5 гадоў у дарожна-транспартных здарэньнях у гэтай краіне загінула 100 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG