ЯМАЙКА. На Ямайку абрынуўся наймацнейшы ураган, які быў тут цягам апошніх некалькіх дзесяткаў гадоў.
Разбураныя лініі электраперадачы, затопленыя многія дамы. Каля паловы мільёну чалавек былі папярэджаныя пра неабходнасьць эвакуацыі, але няшмат зь іх пакінулі свае дамы, -- паколькі засьцярагаюцца рабаўнікоў. Хуткасьць ветру – 250 км/г. Ураган “Айвэн” ужо унёс жыцьці 37 чалавек на выспах Карыбскага мора. Зараз ураган рухаецца у накірунку Кайманавых выспаў, Кубы і амэрыканскага штату Флёрыда.