МАСКВА. У расейскіх шпіталях знаходзяцца болей за 350 параненых у выніку захопу школы у Беслане у Паўночнай Асэтыі. Сёньня у Маскву з Паўночнай Асэтыі прывезьлі яшчэ 25 цяжкапараненых.
Як паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Расеі Уладзімер Калесьнікаў, 90 загіблых застаюцца неапазнанымі, болей за палову зь іх – дзеці.
Калесьнікаў абверг паведамленьні, што зьбег кіраўнік узброеннай групоўкі, якая захапіла школу у Беслане. Паводле Калесьнікава, кіраўнік групоўкі забіты (ваяўнік, якога клікалі “Палкоўнік”), яго цела апазнанае адзіным затрыманым удзельнікам нападу.
Прэсавы прадстаўнік ФСБ Расеі Ільля Шабалкін заявіў, што “сьледзтва гатовае супрацоўнічаць з кожным, у тым ліку і з ваяўнікамі з нелегальных узброенных груповак”, хто можа даць інфармацыю пра тэрарыстаў.