Ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму на конт яго трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну падтрымаў кіраўнік камуністычнай партыі Расеі Генадзь Зюганаў. Паводле яго з усіх постасавецкіх краінаў Беларусь разьвіваецца найбольш дынамічна. “У вас выпускаюцца выдатныя трактары, грузавыя машыны, аўтобусы, што не пад сілу пакуль нават Расеі”, – заявіў Зюганаў. Ён падкрэсьліў, што сваім рашэньнем Лукашэнка выклікаў на сябе агонь апазыцыі, Захаду і пэўных сілаў у Расеі, якія на працягу бліжэйшага месяца будуць “крычаць пра недэмакратычнасьць”.