Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку захопленыя 4 паліцыянтаў у закладнікі


ДУБАІ. Арабскі спадарожнікавы тэлеканал аль-Джазіра паведаміў сёньня што у Нэджэфе захопленыя чацьвёра ірацкіх паліцыянтаў, якіх пагражаюць забіць цягам 72 гадзінаў. Групоўка патрабуе гарантыяў, што паліцыя спыніць напады супроць ваяўнікоў і радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра. У Багдадзе забітыя тры грамадзяніны Лівану, у іх ліку адна жанчына, і яшчэ адзін ліванец паранены невядомымі нападнікамі. Усе пацярпелыя ліванцы працавалі у Іраку у харчовай кампаніі.
XS
SM
MD
LG