Вашынгтон. Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў улады Беларусі забясьпечыць справядлівае галасаваньне ў часе рэфэрэндуму, што адбудзецца ў Беларусі ў кастрычніку. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр адзначыў, што сумная гісторыя непавагі да правоў чалавека ў Беларусі выклікае сур’ёзны непакой ці будуць вынікі рэфэрэндуму насамрэч адлюстроўваць меркаваньні беларусаў.
“Несправядлівае галасаваньне можа толькі паглыбіць міжнародную ізаляцыю Беларусі і змусіць амэрыканскія ўлады перагледзець сваё стаўленьне да беларускага кіраўніцтва”, - гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.