(Севярынец: ) “Мы атрымалі заяву палітычных дзеячаў зь Менску й лічым, што адной толькі запрапанаванай акцыі 10 кастрычніка відавочна мала, каб перашкодзіць Лукашэнку абрацца на трэці тэрмін.
Таму мы вырашылі працаваць адразу па пяці накірунках. Гэта тлумачальная праца дэпутатаў супраць рэфэрэндуму, гэта праца ў камісіях па рэфэрэндуму і назіраньне. Гэта кампанія пратэсту супраць датэрміновага галасаваньня, у часе якога мы чакаем буйнамаштабных фальсыфікацыяў, і кампанія з кароткім і зразумелым лёзунгам “НЕ!”, закліканая паказаць, што большасьць людзей супраць трэцяга тэрміну для Лукашэнкі. Гэта цэлы шэраг акцыяў – і 10 кастрычніка, і да таго, якія мусяць прайсьці ня толькі ў Менску”.
Паволе словаў Паўла Севярынца, новаствораны антыкрызысны цэнтар ужо прапанаваў сваіх прадстаўнікоў ды назіральнікаў у мясцовыя раённыя камісіі па правядзеньні рэфэрэндуму.
Гл. таксама Усе артыкулы пра рэфэрэндум