ГАЗА. Паводле інфармацыі палестынскіх афіцыйных асобаў, прынамсі трое палестынцаў былі параненыя ў часе баёў паміж ізраільскім войскам і палестынскімі ваяўнікамі.
Палестынцы, узброеныя ружжамі ды супрацьтанкавай зброяй былі параненыя калі ў іх выпусьціў ракету ізраільскі гэлікоптэр.
Ізраільскія танкі і войска ўвайшлі ў Паласу Газа ў сераду ў межах апэрацыі па ліквідацыі падпольных майстэрняў, дзе вырабляюцца ракеты, якія палестынцы потым выстрэльваюць у бок Ізраілю.