ВАШЫНТОН. Чакаецца, што сёньня Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл абвесьціць, ці лічыць амэрыканскі ўрад масавыя забойствы ў суданскай правінцыі Дарфур генацыдам.
У сераду, ЗША прадставілі ў ААН новы праект, дзе гаворыцца пра пагрозу ўжыць міжнародныя санкцыі супраць нафтавай прамысловасьці Судану, калі ўлады краіны цягам месяцу не спыняць разьню ў Дарфуры.
Улады Судану абвяргаюць дадзеныя ААН пра тое, што ў Дарфуры загінулі прынамсі 50 тысячаў чалавек.