Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі МЗС: Рэфэрэндум – гэта ўнутраная справа Беларусі


Аляксей Знаткевіч, Прага Міністэрства замежных спраў Расеі назвала ўнутранай справай Беларусі рэфэрэндум аб адмене абмежаваньняў на тэрміны прэзыдэнцтва. Галоўнае, каб рэфэрэндум адбыўся празрыста, у адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам і агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі, заявіў афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Якавенка.

Дырэктар расейскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянткоўскі сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што Расея ня будзе спрыяць ці супрацьдзейнічаць рэфэрэндуму ў Беларусі з мэтай працягнуць паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі.

(Піянткоўскі: ) “Па-першае, Маскве будзе проста не да яго ў гэтай вострай сытуацыі, калі наш прэзыдэнт абвяшчае нам, што мы знаходзімся ў стане вайны, што на нас напаў жорсткі і небясьпечны вораг. Ёсьць і яшчэ адна акалічнасьць. Мяркуючы па звароце Пуціна, па зьменах у нашым палітычным жыцьці, ідзе рух у бок Лукашэнкавай ідэалёгіі й практыкі – "Back in USSR", назад у СССР, так бы мовіць. Таму, нягледзячы на тое, што расейская нэаімпэрская эліта натуральна, расчараваная тым, што Лукашэнка ня будзе зь ёй аб''ядноўвацца і магчыма лічаць яго сучыным сынам, але яны будуць лічыць, што ён "наш сукін сын”, бо яна рухаецца прыкладна ў тым жа кірунку, у якім Лукашэнка вядзе Беларусь. Улічваючы гэтыя абставіны, Лукашэнка відавочна разьлічвае, што нэўтралітэт з боку Масквы яму забясьпечаны, а беларускае грамадзтва ён будзе спакушаць карцінай ідылічнага спакою на фоне “чацьвертай усясьветнай вайны”, якая палае ў сьвеце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG