Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк заклікае да байкоту: “У гісторыі яшчэ не было выпадку, каб дыктатар прайграў рэфэрэндум”


Сяргей Навумчык, Прага Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які знаходзіцца цяпер у Нью-Ёрку, ў інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода пацьвердзіў свой ранейшы заклік да байкоту рэфэрэндуму, які абвясьціў Лукашэнка.

(Пазьняк: ) “У гісторыі яшчэ не было выпадку, каб дыктатар прайграў рэфэрэндум. Адзіная магчымасьць перамагчы машыну дыктатуры дае байкот. Байкот – гэта адкрытае змаганьне. Яно выклікае ў людзей салідарнасьць. Рэжым у час байкоту траціць сваю галоўную перавагу – менавіта, "таемнае" галасаваньне, дзе якраз ён і ёсьць гаспадар. Пра тое, што рэфэрэндум аб''явяць, пра неабходнасьць падрыхтоўкі да байкоту намі гаварылася яшчэ за год да аб''яўленьня рэфэрэндуму.

Адказнасьць за чарговы гвалт над народам, які пачынаецца, нясуць разам з рэжымам тыя, хто спрыяе гэтаму. Менавіта так званая аб''яднаная апазыцыя, усялякія "пяцёркі плюс". Гэта яны клічуць народ на пасіўную паразу, замест таго, каб змагацца. Цяпер, калі ў грамадзтве абвостраны слых, трэба сказаць – байкот, недавер, ня ўдзельнічаем у самагубстве, ня ідзём на рэфэрэндум. Бо выбары – гэта толькі прылада да рэфэрэндуму. Нельга трэці раз за дзевяць гадоў наступаць на адны і тыя ж граблі. Калі магчымасьць ня будзе скарыстаная – дыктатура застанецца, і вынікі могуць стаць фатальнымі для нашай краіны і нашай культуры. Гэта трэба памятаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG