Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэсавы сакратар Ельцына: “Пуцін будзе маўчаць, бо таксама думае пра трэці тэрмін”


Юры Сьвірко, Менск Былы прэсавы сакратар прэзыдэнта Ельцына, палітычны аглядальнік Павал Вашчанаў глядзеў у Менску зварот да нацыі Аляксандра Лукашэнкі.

На пытаньне Радыё Свабода пра стаўленьне да рэфэрэндуму з боку Крамля ды асабіста Ўладзімера Пуціна спадар Вашчанаў адказаў:

(Вашчанаў: ) “Я думаю, што Пуцін і Крэмль ніяк не паставяцца да гэтага, таму што праз тры гады яны сутыкнуцца з дакладна такой жа праблемай. Тое, што расейскія лідэры будуць шукаць спосаб дзеля таго, каб Пуцін стаў прэзыдэнтам трэці раз, — гэта для нас абсалютна зразумела. Пошук вось гэтых варыянтаў рашэньня трэцяга тэрміну ў Расеі будзе працягвацца. А калі ён будзе працягвацца, дык цяпер рэагаваць на тое, што ўжо зроблена ў Беларусі, — гэта не ў інтарэсах Крамля”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG