(Валер Карбалевіч: ) “Суд над Леванеўскім і Васільевым закончыўся даволі жорсткім прысудам. Суды па артыкуле пра зьнявагу гонару і годнасьці прэзыдэнта сталі даволі звыклаю зьяваю ў Беларусі. З гледзішча права тут узьнікае шэраг пытаньняў. Чаму гонар і годнасьць аднаго чалавека, няхай сабе і кіраўніка дзяржавы, ацэньваецца вышэй за гонар і годнасьць іншых людзей? Як жа з роўнасьцю ўсіх перад законам?
Чаму сам Лукашэнка зьневажае гонар і годнасьць сваіх апанэнтаў публічна па тэлевізіі, і суды нават не прымаюць пазоваў зьняважаных? І ўвогуле, ці можна судзіць чалавека за вершы, няхай сабе і дрэнныя? Спадар Маркевіч, у свой час вы таксама былі асуджаны па гэтым артыкуле. Як бы вы маглі адказаць на гэтыя пытаньні?”
(Мікола Маркевіч: ) “Я ўвогуле, не лічу, што справа тут ідзе пра абарону гонару і годнасьці, няхай сабе і кіраўніка дзяржавы. Размова ідзе пра адзін з інструмэнтаў рэпрэсіяў супраць беларускага народу, пра адзін з мэтадаў пабудовы на месцы Беларусі такога вялізарнага канцлягеру, у якім усе павінны вельмі добра думаць пра свайго кіраўніка. У Беларусі было ўжо шэсьць выпадкаў судоў па справе пра зьнявагу гонару і годнасьці прэзыдэнта, зь іх чатыры — у Горадні. Я думаю, што гэта наўпрост злачынства супраць правасудзьдзя, свабоды слова. Гэта жаданьне ўладаў зрабіць усё, каб ня мець нават крытычных заўвагаў адносна сваёй дзейнасьці і ягоных вынікаў”.
(Алесь Бяляцкі: ) “Адразу я згадаў прыпеўку, якой, мабыць, больш, чым пяцьдзясят гадоў: “Дзякуй Сталіну-грузіну, што абуў усіх у разіну”. Беларускі народ даўно ствараў вершы пра сваіх кіраўнікоў. Гэта ня новая традыцыя. І традыцыя перасьледу за гэтыя вершы — гэта адзін з паказальнікаў недэмакратычнасьці рэжыму, ягонай таталітарнай сутнасьці. Нідзе ў сьвеце за вершы, прыпеўкі, тэатральныя акцыі, пэрформансы, якія тычацца нейкіх рысаў кіраўнікоў, не прыцягваюць да адказнасьці. Таму што, калі забараніць крытыкаваць улады, то гэта вядзе да беспакаранасьці гэтых уладаў.
Трэба сказаць, што ні сталінскі рэжым больш як пяцьдзясят гадоў таму, ні сёньняшні рэжым Лукашэнкі жартаў не разумеюць. Таму ня дзіўна, што па артыкуле 368 (“публічная зьнявагу гонару і годнасьці прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”) у нас прыцягваюцца да адказнасьці людзі. Магу нагадаць верш Славаміра Адамовіча, які быў напісаны некалькі гадоў таму, таксама можна лічыць паэтычнай правакацыяй. За гэты верш паэт адседзеў за кратамі восем месяцаў. Цяпер мы бачым паўтарэньне гэтага сюжэту. Лукашэнка і ягонае асяродзьдзе ўсяляк спрабуюць усяліць у людзей страх крытыкаваць гэтую ўладу”.
(Карбалевіч: ) “Чаму менавіта Леванеўскі і Васільеў апынуліся пад прысудам? Што, яны ўяўляюць сёньня найбольшую небясьпеку для ўладаў? Але ў краіне ёсьць і больш аўтарытэтныя апазыцыйныя лідэры. Ці проста яны апынуліся ў пэўны час і пэўным месцы і проста, умоўна кажучы, “падставіліся”?”
(Маркевіч: ) “Ні ў якім разе яны не падставіліся. Яны сумленныя, шчырыя і сьмелыя грамадзяне сваёй краіны, якія хацелі й хочуць ёй дабра. Я расцэньваю гэты працэс над Валерам Леванеўскім і Аляксандрам Васільевым як помсту мясцовай улады, а таксама тых людзей, якія зьяўлюцца адказнымі перад Лукашэнкам за Гарадзеншчыну, за той страх, які яны адчулі 1 траўня 2004 году, калі на галоўнай плошчы Горадні адбыўся пяцітысячны мітынг. Там былі лёзунгі: “Лукашэнку — у адстаўку”, “Хопіць, надакучыў”, “Не — рэфэрэндуму”. Леванеўскага арыштавалі яшчэ да 1 траўня. Васільеў прысутнічаў на гэтым мітынгу толькі ў якасьці шараговага ўдзельніка і ня больш за тое. І цяпер ўлада проста “адыгралася” на гэтых людзях. А суд выкарыстаны ў якасьці інструмэнта расправы”.
(Бяляцкі: ) “Я таксама думаю, што верш зьявіўся толькі нагодаю для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці. На самай справе асноўнай прычынаю ягонага зьняволеньня зьяўляецца ягоная актыўная грамадзкая дзейнасьць у якасьці лідэра прадпрымальніцкага руху. Мы ведаем, што 1 траўня ў Горадні была маніфэстацыя і мітынг дробных прадпрымальнікаў, якія ад эканамічных лёзунгаў перайшлі да палітычных. Таму да Леванеўскага і ягонага намесьніка Васільева былі ўжытыя такія неадэкватныя захады.
Дарэчы, што тычыцца Васільева, то яму высунута яшчэ адно абвінавачаньне: арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу. На справе менавіта яно і зьяўляецца асноўнаю прычынаю гэтага судовага працэсу”.
(Карбалевіч: ) “Чым тлумачыцца такі жорсткі прысуд? Раней па згаданым артыкуле судзілі вас, спадар Маркевіч, журналістаў Мажэйку, Івашкевіча, а таксама Новікаву. Ім прысудзілі абмежаваньне волі. А цяпер вось людзей асудзілі да зьняволеньня. То бок, жорсткасьць з кожным прысудам узмацняецца. Чым вы гэта растлумачыце?”
(Маркевіч: ) “Я гэта тлумачу тым, што пад нагамі Лукашэнкі пачынае гарэць зямля. І ён лепей, чым хто іншы, ведае, што беларускі народ сёньня яго не паважае. І лёгіка разьвіцьця такога рэжыму палягае ў тым, што з кожным днём, каб захаваць хоць бачнасьць кіраванасьці гэтага грамадзтва, з гэтым грамадзтвам трэба абыходзіцца ўсё больш жорстка. І мой прагноз у гэтым сэнсе дастаткова пэсымістычны. Лёгіка такіх рэпрэсіўных рэжымаў, якія патрабуюць усё новых ахвяраў, прычынілася да такога жорсткага прысуду.
Нельга не заўважыць і другога чыньніку. Грамадзтва напалоханае настолькі, што дазволіла з адным з сваіх актыўных сяброў абыходзіцца такім дзікунскім чынам. Я памятаю, што калі адбываліся працэсы нада мною і Мажэйкам, каля будынка суду стаялі натоўпы людзей, якія пратэставалі супраць гэтага. Сёньня сытуацыя зьмянілася. Проста балюча назіраць, калі міліцыянтаў было больш, чым людзей, якія прыйшлі маральна падтрымаць Леванеўскага і Васільева”.
(Бяляцкі: ) “І той від пакараньня, да якога былі прысуджаныя па гэтым артыкуле людзі раней, і той, які вынес суд сёньня, рэзка абмяжоўваюць свабоду асобаў. Можна нагадаць, зь якою цяжкасьцю прыступілі да працы журналісты пасьля “хіміі”.
Я думаю, што ўлады ставяць мэту ізаляваць актыўных лідэраў, абмежаваць іх дзейнасьць. Пра гэта сьведчыць дасудовы лёс асуджаных сёньня. Леванеўскі яшчэ да 1 траўня знаходзіўся “на сутках”. Потым ён быў пасаджаны ў сьледчы ізалятар, хоць артыкул, па якім яго прыцягваюць да адказнасьці, не зьяўляецца такім ужо страшным. Тым ня менш, на працягу чатырох месяцаў Леванеўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Супраць ягонай сям’і таксама ўжываўся псыхалягічны ціск. Была фактычна ўзламаная ягоная кватэра, зроблены татальны ператрус. Усё гэта азначае, што грамадзкая актыўнасьць лідэраў зьяўляецца больш небясьпечнай для уладаў, чым нейкія звычайныя крымінальныя злачынствы”.
(Карбалевіч: ) “У працяг той думкі, якую выказаў спадар Маркевіч. Вядома, што спадар Леванеўскі — асоба даволі супярэчлівая. Ён канфліктаваў з усімі апазыцыйнымі арганізацыямі, дэмакратычнай грамадзкасьцю Горадні. Можа, гэтая акалічнасьць ужо цяпер адбіваецца і адаб’ецца ў будучым на маштабах пратэсту дэмакратычнай супольнасьць Беларусі супраць прысуду?”
(Маркевіч: ) “Гэта цалкам верагодна. Але гэта направільная пазыцыя некаторых лідэраў дэмакратычнага руху Гарадзеншчыны, якія не ўсьвядомілі таго, што нельга абараняць свабоду і правы чалавека толькі сваіх сяброў і палітычных аднадумцаў. Я чуў такую думку, што не пайду падтрымліваць Леванеўскага, таму што гэта мой палітычны апанэнт. Згадваецца стары анэкдот сталінскага часу. Калі прыйшлі браць майго суседа справа, я маўчаў. Калі прыйшлі браць майго суседа зьлева, я таксама маўчаў. А калі прыйшлі браць мяне, то вакол была цішыня, бо не было каму мяне абараняць”.
(Бяляцкі: ) “Нягледзячы на нейкія асабістыя адносіны ў гарадзенскім асяродзьдзі й ацэнку асобы Леванеўскага як палітычнага і грамадзкага дзеяча, мне здаецца, што ўсе праваабарончыя, грамадзкія арганізацыі, палітычныя дзеячы добра разумеюць гэтую небясьпеку абмежаваньня правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі. Таму ў ацэнках гэтага працэсу ў нас няма разыходжаньняў ні з прадстаўнікамі іншых няўрадавых арганізацыяў, ні з палітычнымі лідэрамі. Усе адназначна заяўляюць, што гэта найярчэйшая праява таталітарызму, які наступае ў Беларусі, парушэньне правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, суд над Леванеўскім і Васільевым чарговы раз дазваляе зрабіць высновы пра недэмакратычнасьць беларускай дзяржавы, узмацненьне палітычных рэпрэсіяў, асабліва напярэдадні плянаванага рэфэрэндуму”.