МАСКВА. Расейскія і міжнародныя тэлеканалы паказалі відэёзапіс, які быў зроблены ўнутры школы ў Беслане ў часе захопу закладнікаў.
На відэё відаць дзяцей з бацькамі, якія сядзяць ў спартовай залі школы, а іх ахоўваюць добра ўзброеныя і замаскаваная ваяўнікі.
Відаць таксама вялікую колькасьць выбухоўкі.
Прадстаўнікі расейскага тэлеканалу НТВ, які першы паказаў стужку, кажуць, што відэёзапіс зрабіў адзін з захопнікаў.