Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывы эфір з Кастрычніцкай плошчы: як людзі рэагавалі на зварот Лукашэнкі пра рэфэрэндум


Юры Сьвірко, Менск Наш карэспандэнт перадае з Кастрычніцкай плошчы ў Менску, дзе ён слухаў тэлезварот Лукашэнкі й назіраў за натоўпам.

Зараз я знаходжуся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Тут паўгадзіны таму сабраліся каля тысячы чалавек, якія слухалі зь вялікага тэлеэкрана зварот Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу.

Як толькі гэты зварот скончыўся ў натоўпе пачуліся крыкі "Ганьба! Ганьба! Ганьба!" Але адразу да тых, хто крычаў і скандзіраваў гэтыя лёзунгі, падбеглі людзі ў цывільным, схапілі найбольш актыўнага зь іх.

Ім аказаўся Зьміцер Дашкевіч, вядомы актывіст беларускай апазыцыі. Людзі ў цывільным схапілі яго й пацягнулі яго ў аўтобус, адразу ж адвезьлі яго ў міліцэйскі пастарунак.

Вячаслаў Сіўчык, які прысутнічаў на месцы падзеяў, пракамэнтаваў гэта так: "Не пасьпеў Лукашэнка скончыць прамову, як мы адразу пабачылі ягоную дэмакратыю ў дзеяньні."

Цяпер на Кастрычніцкай плошчы ўжо ўсё спакойна. Некаторыя людзі ўсё яшчэ глядзяць рэкляму з гэтага вялікага тэлеэкрана, але большасьць ужо разышліся.

Гл. таксама

• Аляксандар Лукашэнка абвясьціў правядзеньне рэфэрэндуму, каб застацца на трэці тэрмін • Юры Дракахруст: “Гэта можа прывесьці да таго, што ўлада Аляксандра Лукашэнкі стане пажыцьцёвай” • Вінцук Вячорка: “Ці мы за працяг пабудовы абсалютнай сярэднявечнай манархіі ў цэнтры Эўропы?” • Уладзімер Падгол: “Прамова была вельмі пераканаўчая на фоне тых тэрактаў, якія адбыліся ў Расеі. Момант быў абраны проста ідэальны” • Дэкан МГИМО Кірыл Коктыш: “У Расеі няма ніякіх падставаў прызнаваць вынікі гэтага рэфэрэндуму” • Анатоль Лябедзька пра рэфэрэндум: “У нас зьявілася ня толькі пагроза, але і дадатковы шанец” • Сяргей Калякін пра рэфэрэндум: “Цяпер пачнецца шалёны прэсінг па ўсіх напрамках” • Сяргей Скрабец: “Пытацца ў народу можна толькі ў тым выпадку, калі няма падтасовак і фальсыфікацыяў” • Хрыстас Пургурудэс пра рэфэрэндум: “Беларусь заслугоўвае таго, каб мець дэмакратычна абранага лідэра”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG