БАГДАД. У Іраку захопленыя супрацоўнікі італьянскай гуманітарнай арганізацыі – дзьве італьянкі і двое іракцаў. Паводле сьведкаў, узброенныя людзі уварваліся у будынак арганізацыі у цэнтры Багдаду. Адзін ірацкі супрацоўнік здолеў уцячы.
Арганізацыя “Мост да Іраку” працавала у Іраку з праектамі водазабясьпячэньня і арганізацыі школаў.
Ад сакавіку 2003 г. У Іраку былі захопленыя болей за 100 замежных закладнікаў.