Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на мэра Багдаду


БАГДАД. Сёньня раніцай быў напад на мэра Багдаду. Яго транспарт быў абстраляны і побач на узбочыне дарогі адбыўся выбух. Загінулі двое ахоўнікаў. Мэр Багдаду не пацярпеў. Цягам апошніх 24 гадзінаў у перадмесьці сталіцы Іраку Садр-Сіці у сутыкненьнях з войскамі кааліцыі загінулі як найменей 15 ваяўнікоў, дзесяткі – параненыя. Загінуў адзін амэраканскі жаўнер. Прэсавы прадстаўнік войскаў ЗША паведаміў, што баі у Садр-Сіці пачаліся, калі ваяўнікі напалі на амэрыканскі патруль. Прэсавы прадстаўнік радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра вінаваціць амэрыканскія войскі у арганізацыі сталых рэйдаў і спробах арыштаваць ас-Садра. Забіты сын мэра горада Масул на поўначы Іраку.
XS
SM
MD
LG