Цяпер школа міліцыі, якую больш за 20 гадоў скончыў чачэнец Алу Алханаў, называецца Каледжам міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У гэтай установе памятаюць Алханава, і сярод архіваў расшукалі зьвесткі, што вучыўся цяперашні кіраўнік Чачэніі добра – у яго было толькі некалькі “чацьвёрак”, астатнія – “пяцёркі”. Ён актыўна займаўся спортам і браў удзел ў спаборніцтвах дзюдо. Выкладчыкі, якія вучылі Алханава, памятаюць яго як спакойнага і стрыманага курсанта. А потым і як вельмі гасьціннага чалавека – так кажуць тыя, хто наведваў Алханава ў Грозным.
Адукацыя, атрыманая ў Магілёве, стала штуршком для кар’ернага ўздыму Алу Алханава. Празь некалькі гадоў пасьля яе заканчэньня ён стаў начальнікам крымінальнага вышуку ў Грозным.
Магілёўская школа транспартнай міліцыі была адзінай навучальнай установы такой спэцыялізацыі ў былым Савецкім саюзе. Таму ў ёй навучаліся людзі 28 нацыянальнасьцяў. І ніякіх міжнацыяльных канфліктаў, як там гавораць, за ўсю яе гісторыю не было, у тым ліку – паміж расейцамі і чачэнцамі.
Аднак ёсьць інфармацыя, што Магілёўскую школу міліцыі скончыў таксама чачэнец, які цяпер ваюе на іншым баку. Вось што сказаў намесьнік начальніка каледжу Сяргей Аўсянкін:
(Аўсянкін: ) “Гэта інфармацыя зь інтэрнэту. Адзін з нашых выпускнікоў стаў прэзыдэнтам, а іншы, які года на тры ці чатыры пазьней закончыў школу – палявым камандзірам, брыгадным генэралам зь іншага боку”.
Прозьвішча гэтага палявога камандзіра ў каледжу катэгарычна адмаўляюцца называць. Ганарацца толькі сваім курсантам Алу Алханавым.
Атрымліваецца, што два прэзыдэнты вучыліся ў Магілёве – Аляксандар Лукашэнка і Алу Алханаў. Але пытацца ў магілёўцаў пра Чачэнію, яе прэзыдэнта і пра параўнаньне яго з нашым – даволі складана. Людзі ахопленыя жалобнымі эмоцыямі пасьля трагедыі ў Бэслане. На тле яе больш турбуюцца пра бясьпеку – сваю і сваіх дзяцей. І гэта для іх цяпер, напэўна, больш важна, чым магілёўская адукацыя Алханава і Лукашэнкі.
(Спадар: ) “Што мяне насьцярожвае, дык гэта размовы пра саюз Беларусі і Расеі. Расея – усё ж дзяржава, якая ваюе”.
(Спадар: ) “У нас межы адкрытыя і любая, тэарэтычна, банда, можа прыехаць і зрабіць такія ж тэракты тут”.
(Спадар: ) “Ніхто не захоча ісьці ў Расею, бо нам ад гэтага толькі горш будзе”.
(Спадарыня: ) “А што Чачэнія? Адкуль мы ведаем, што ў ёй творыцца? Кожны глядзіць у свой бок”.
(Спадар: ) “Я мяркую, што Лукашэнку і Алханава будуць аб’ядноўваць тое, што Алханаву давядзецца наводзіць парадак жалезнай рукой”.
(Спадар: ) “Калі ён будзе паказваць сябе прыхільнікам Расеі, а Расея ў вачах чачэнцаў – гэта захопнікі, то ён ня спыніць ніякай вайны, не ўсталюе там парадак і стабільнасьць”.