7 верасьня праваслаўныя беларусы традыцыйна ўшаноўваюць Баўтрамея. “Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей”. “Сьвяты Баўтрамей высылае буслоў на дзяцей” – так гэты дзень адлюстраваны ў народных прымаўках.
7 верасьня 1621 году адбылася Хацінская бітва – галоўная ў вайне сярэднявечных беларусаў з Асманскай імпэрыяй. Туркі-асманы мелі намер захапіць беларускія землі аж да Балтыйскага мора. І таму, каб абараніцца, насустрач ім выйшлі палкі з-пад Полацкай, Смаленска і Вільні. Кіраваў войскам нашых продкаў слаўны гетман Ян Хадкевіч. А сустрэліся дзьве арміі ў мястэчку Хацін, на Днястры, каля замку, збудаванага яшчэ вялікім князем Вітаўтам. Вырашальным стаў удзел у бітве беларускіх крылатых гусараў, якімі камандаваў сам гетман Хадкевіч. У гэтай бітве палкаводзец быў сьмяротна паранены. А скончылася рысталішча мірнымі перамовамі, у часе якіх туркі адмовіліся ад сваіх прэтэнзіяў на беларускія землі.
7 верасьня 1667 году на ўрачыстым абедзе ў расейскага цара Сімяон Полацкі афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага царэвіча Аляксея. З гэтае нагоды Сімяон Полацкі зачытвае вершаванае вітаньне “Арол расейскі”.
7 верасьня 1764 году каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – апошні кіраўнік фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай. Пасьля яго ажно да абвяшчэньня БНР беларусы страцяць сваю самастойную дзяржаўнасьць і незалежнасьць і будуць калёніяй Расейскай імпэрыі.
7 верасьня 1812 году адбылася знакамітая Барадзінская бітва ў вайне паміж Расеяй і Францыяй. Ураджэнцы Беларусі змагаліся ў гэтай бітве з абодвух бакоў – гэта значыць, забівалі адны адных.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 7 верасьня ў розныя гады, згадаем беларускага паэта-лацініста Міхала Карыцкага і графіка Ўладзімера Басалыгу, які аформіў шмат папулярных кніг.