Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызвалены закладнік


БАГДАД. У Іраку вызвалены турэцкі кіроўца, якога трымалі у закладніках. Яго вызвалілі пасьля таго, як кампанія, у якой ён працаваў, спыніла працу у Іраку. У мінулым месяцы захопнікі забілі двух турэцкіх закладнікаў. Некалькі турэцкіх кіроўцаў былі вызваленыя, калі іх кампаніі выканалі патрабаваньні захопнікаў пакінуць Ірак. Сёньня таксама вызваленыя пяцёра закладнікаў у Іраку. Лёс двух францускіх журналістаў, захопленых раней у Іраку, невядомы.
XS
SM
MD
LG