БАГДАД. У ірацкіх гарадах Лаціфія і Кіркук пасьля двухдзённай вялікай апэрацыі затрыманыя болей за 500 чалавек, якія падазраюцца у далучнасьці да ваяўнікоў. Выяўленыя вялікія склады зброі.
Рэйды праводзілі ірацкія войскі і паліцыя пры падтрымцы войскаў ЗША.
Як найменей сямёра вайскоўцаў ЗША і трое ірацкіх вайскоўцаў загінулі у выніку выбуху у перадмесьці гораду Эль-Фалуджа у Іраку. Выбух адбыўся у часе руху амэрыканскай вайсковай аўтакалёны.
На поўначы Іраку адбыўся пажар на нафтаправодзе. Пажар спынены за паўтары гадзіны.