Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінскага актывіста Маладога фронту выключылі зь міліцэйскай акадэміі


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Жодзінскага актывіста Маладога фронту Сяргей Савіча, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, выключылі з акадэміі ўнутраных справаў. Кіраўніцтва акадэміі лічыць несумяшчальнымі навучаньне і палітычную дзейнасьць.

Сяргей Савіч вучыўся на факультэце права. Улетку браў удзел у акцыі пратэсту супраць разьмяшчэньня пад Ганцавічамі расейскай вайсковай радыёлякацыйнай станцыі. Цяпер займаецца выбарчымі справамі. Паводле Сяргея, гэта ня спадабалася начальніку акадэміі Юрыю Яфімчыку:

(Савіч: ) “Калі я прыйшоў да яго, то ён сказаў, што ён прарабіў дваццаць гадоў у органах, і гэта, маўляў, нейкі “брэд”. Ён таксама сказаў, што тыя, хто займаецца палітыкай, у нас ня вучацца. І што з такімі яны, наадварот, змагаюцца, а не трымаюць у акадэміі. І ён таксама сказаў, што ад сёньняшняга дня падпіша загад пра выключэньне”.

Сяргей Савіч правучыўся ў міліцэйскай акадэміі два гады. Ён меў намер стаць дэпутатам Жодзінскага гарсавету і дапамагчы абрацца ў Палату прадстаўнікоў лідэру тутэйшай філіі Маладога фронту Паўлу Красоўскаму. Павал Красоўскі гаворыць:

(Красоўскі: ) “Я мяркую вось чаму адлічылі. Таму што службам, якія сочаць, стала ясна, што калі бы ён зарэгістраваўся як кандыдат у дэпутаты, а затым і стаў дэпутатам — паводле заканадаўства, яго тады ня мелі бы права адлічыць. Таму яны вырашылі гэта зрабіць у гэты дзень”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG