Багдад. У Іраку ў выніку буйной апэрацыі аддзелаў ірацкай нацыянальнай гвардыі і войска ЗША затрыманыя каля 500 асобаў, якія падазраюцца ў сувязях з узброенымі паўстанцкімі групоўкамі. Канфіскаваная таксама вялікая колькасьць зброі. Апэрацыя прайшла ў горадзе Лаціфія – гэта 30 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду.