Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія: помнік дэмантаваны, помнік адкрыты


ТАЛІН. У сталіцы Эстоніі сёньня урачыста адкрыты новы помнік каля гістарычнай вежы Тоўстая Маргарыта – мэмарыяльная шыльда у памяць эстонцаў, якія змагаліся у фінскіх марскіх войсках 60 гадоў таму. Тым часам помнік эстонцам, якія ваявалі у другой сусьветнай вайне на баку Нямеччыны, дэмантаваны з увагі на зьнешнепалітычныя прычыны. Помнік быў усталяваны у горадзе Ліхула і адкрыты 20 жніўня. Паліцыя Эстоніі рыхтавалася да хваляваньняў пасьля абвесткі пра дэмантаж помніка. Абураныя рашэньнем людзі у часе дэмантажу кідалі камянямі у паліцыянтаў. У часе дэмантажу помнік не пацярпеў. Месца захоўваньня помніку не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG