Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская база на усходзе Афганістану абстраленая ракетамі


КАБУЛ. Амэрыканская вайсковая база на усходзе Афганістану была абстрэленая ракетамі. Каля вайсковай базы у Джалалабадзе выбухнулі чатыры ракеты. Загінуў адзін мясцовы жыхар, трое чалавек параненыя. Учора у выніку выбуху на поўдні Афганістану былі параненыя чатыры чалавекі, у іх ліку супрацоўнік ААН і амэрыканскі вайсковец. Улады папярэджваюць, што колькасьць нападаў магчыма павялічыцца з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG