Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей 382 закладнікі загінулі у выніку трагедыі у Беслане


МАСКВА. Як найменей 382 закладнікі загінулі у выніку трагедыі з захопленай школай у Беслане у Паўночнай Асэтыі. Намесьнік генэральнага пракурора Расеі Сяргей Фрыдынскі паведаміў, што у выніку апэрацыі па вызваленьні закладнікаў учора у школе у Беслане у Паўночнай Асэтыі загінулі 322 закладнікі, 155 зь іх -- дзеці. Міністэрства аховы здароўя Паўночнай Асэтыі паведаміла, што яшчэ болей за 60 чалавек памёрлі ад ранаў у шпіталях Беслана і Уладыкаўказа. Яшчэ у шпіталях знаходзяцца болей за 400 параненых. Некаторых параненых дзяцей перавозяць лекавацца у Маскву. Войскі спэцыяльнага прызначэньня учора штурмавалі школу, каб вызваліць болей за тысячу закладнікаў. Фрыдынскі таксама паведаміў, што 26 захопнікаў забітыя і трое арыштаваныя. Паводле прадстаўніка ФСБ Валерыя Андрэева, арыштаваныя 27 захопнікаў, і у захопе бралі удзел болей за 30 ваяўнікоў. Некаторыя з захопнікаў з’яўляюцца арабамі. Захопнікі патрабавалі незалежнасьці Чачэніі. Кіраўнік аддзяленьня ФСБ па Паўночнай Асэтыі Валеры Андрэеў заявіў, што выбухоўка і зброя былі прыненсеныя у школу загадзя. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня наведаў Беслан. У часе свайго кароткага візыту ён сказаў. Што ваяўнікі імкнуліся “пасеяць міжнацыянальную варожасьць і выбухнуць Каўказ”. Каб папярэдзіць папрокі у адрас ураду, што войскі правакавалі кравапраліцьце, Пуцін таксама заявіў, што вайскоўцы не плянавалі штурм школы. Жыхары Беслану выказвалі абурэньне адсутнасьцю прэзыдэнта Расеі у часе крызысу з захопленнай школай.Сусьветная супольнасьць выказала спачуваньне Расеі у сувязі з трагедыяй . Эўрапейскія краіны, Аўстралія, Індыя, Кітай і іншыя дзяржавы рэзка асудзілі тэрарыстычны напад. У Маскве адмененае сьвяткаваньне Дню гораду у сувязі з трагічнымі падзеямі у Беслане.
XS
SM
MD
LG