Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бардаўскі фэст “Аршанская бітва 2004” распачаўся з ускладаньня кветак да памятнага крыжа на Крапівенскім полі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Гэты крыж быў усталяваны тут, на месцы пераможнай для беларусаў Аршанскай бітвы, роўна 11 год таму. Гэтак ушанавалі памяць загіблых тут ваяроў удзельнікі самай першай бардаўскай імпрэзы – Андрэй Мельнікаў ды Юрась Копцік.

Сёньня на Крапівенскім полі, каб разам адсьвяткаваць 490-я ўгодкі Аршанскай бітвы, сабралася некалькі соцень сьпевакоў ды слухачоў з усяе Беларусі. Фэст распачаўся а 18-й вечара і працягнецца да глыбокае ночы. Як і штогод, журы абярэ сьпевака-пераможцу, а таксама нехта з выканаўцаў атрымае адмысловы прыз ад беларускай рэдакцыі Радыё Свабода – “За найбольш яскравае увасабленьне ў творчасьці ідэалаў Свабоды ды Незалежнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG