Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць заклапочаная, што Расея не дапускае сваіх незалежных журналістаў у Беслан


НЬЮ-ЁРК. Камітэт міжнародных незалежных назіральнікаў па абароне журналістаў, разьмешчаны у ЗША, заявіў, што заклапочаны паведамленьнямі пра тое, што двум расейскім журналістам не дазволілі прыехаць у Беслан. Анна Паліткоўская была атручаная у самалёце, калі накіроўвалася у Паўночную Асэтыю. Карэспандэнт радыё Свабода Андрэй Бабіцкі быў бяспадстаўна затрыманы, калі накіроўваўся у самалёт, каб выляцець у Паўночны Каўказ. Бабіцкага абвінавацілі спачатку у спробе пранесьці у самалёт выбухоўку, -- калі нічога ня было знойдзена, ён быў затрыманы хуліганамі па дарозе да самалёту, і у выніку Бабіцкага затрымалі на пяць дзён з абвінавачваньнем у “хуліганстве”.
XS
SM
MD
LG