Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры Эўразьвязу: Мы салідарныя з Расеяй


Эўрапейскія краіны і ЗША асудзілі захоп закладнікаў у Паўночнай Асэтыі. У заяве, прынятай у Нідэрляндах на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу, выказваецца шкадаваньне з нагоды таго, што крызыс з закладнікамі у Беслане ня быў вырашаны мірна. Кіраўнік брытанскага міністэрства замежных справаў Джэк Стро сказаў, што міністры замежных справаў Эўразьвязу выказалі “поўную салідарнасьць” з Расеяй. Джэк Стро сказаў: “Я перакананы, што мы выкажам поўную салідарнасьць з прэзыдэнтам і урадам Расеі, а таксама – глыбокае спачуваньне і шкадаваньне да тых бедных дзяцей і іх настаўнікоў і бацькоў, сяброў і сваякоў.” Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр сказаў, што ня можа быць апраўданьня захопу дзяцей і назваў гэта жахлівым злачынствам.
XS
SM
MD
LG