Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адмовіць настойлівасьці начальніка сьмеласьці хапае ня ўсім”


Падрыхтаваў Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд сьвежых нумароў беларускіх газэтаў

“Витебский курьер” малюе карціну перадвыбарчай гонкі, якая разгортваецца ў паўночнай вобласьці Беларусі. Газэта гаворыць пра няпраўду, якой часьцяком карыстаюцца сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў. Напрыклад, пэрыядычна выбарнікі чуюць, што могуць падпісацца толькі за аднаго кандыдата, у той час як закон дазваляе ставіць подпіс за ўсіх. Таксама “Витебский курьер” піша пра адміністратыўны рэсурс, які карыстаюць на прадпрыемствах, калі высоўваюць у кандыдаты прадстаўнікоў “партыі ўлады”. Маўляў, прыйдзіце заўтра на працу з пашпартам, трэба паставіць подпіс за нашага. “Але адмовіць настойлівасьці начальніка сьмеласьці хапае ня ўсім. Нездарма ж усю краіну ўвесь мінулы год старана пераводзілі на кантракты” – так тлумачыць сытуацыю аўтар артыкулу Андрэй Аляксандраў.

“Белорусская деловая газета” прагназуе новыя чысткі ў Міністэрстве Ўнутраных Справаў у зьвязку з тым, што колішні галоўны менскі міліцыянт Барыс Тарлецкі заняў пасаду намесьніка генэральнага пракурора. Таксама “БДГ” распавядае пра міжнародную сустрэчу бізнэс-лэдзі, якая гэтымі днямі ладзіцца ў Латвіі. Разам каля ста дзелавых жанчын з краінаў Балтыі, Украіны, Расеі, ЗША і Беларусі. Новаму сотаваму апэратару стандарту GSM прысьвечаны артыкул газэты ў рубрыцы “Тэлекамунікацыі”. Хто выйграе конкурс на права стацца трэцім пасьля “Velkom” i “MTC? “БДГ” апісвае прэтэндэнтаў, сярод якіх фігуруюць расейскія й заходнеэўрапейскія кампаніі.

І нарэшце маладзечанская “Рэгіянальная газэта” распавядае пра вёску Высокае Валожынскага раёну, дзе жыхары апынуліся ва ўмовах пустэльні – а дакладней, засталіся без вады. Выкапаць студню самі рады не даюць, бо жывуць сапраўды на высокім узгорку, а ваданапорная вежа зламаная, і на рамонт грошай няма. Была помпа, дык і тая звалілася на глыбіню 225 мэтраў. Дзеля лазьні мясцовыя жыхары зьбіраюць дажджавую ваду. Камусьці сваякі возяць з гораду мінэралку. А так цягаюць людзі бідоны з суседняй вёскі за пяць кілямэтраў і з жахам чакаюць зіму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG