Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН заклікала вывесьці замежныя войскі зь Лівану


НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала вывесьці замежныя войскі зь Лівану. У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 9 сябраў Рады – гэтая колькасьць галасоў мінімальна неабходная для прыняцьця рашэньня. У рэзалюцыі не называецца Сырыя, але гэта адзіная краіна, якая мае войскі ў Лівану. Ініцыятарамі рэзалюцыі выступілі Злучаныя Штаты і Францыя, яны згадзіліся выключыць назву "Сырыя" з канчатковай вэрсіі рэзалюцыі. Сёньня ліванскі парлямант будзе галасаваць у пытаньні зьменаў канстытуцыі, якія дазваляць прэзыдэнту Лівану Эмілю Лагуду, саюзьніку Сырыі, прадоўжыць тэрмін свайго кіраваньня краінай.
XS
SM
MD
LG