ПАЛАСА ГАЗА. Ізраільскія жаўнеры забілі ў паласе Газа чатырох палестынцаў у часе сутычак і ўзарвалі два шматкватэрныя дамы. Ізраільцы кажуць, што застрэлілі палестынцаў, бо тыя стралялі ў іх з супрацьтанкавай зброі. У сваю чаргу палестынцы цьвердзяць, што забітыя два юнакі, якія кідалі ў жаўнераў камянямі.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зганілі руйнаваньне палестынскіх дамоў ды назвалі яго “калектыўным пакараньнем”.