Зьвяртаючыся да дэлегатаў канвэнцыі, віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні гаварыў пра тое, як супрацьстаяць глябальнаму тэрарызму. Паводле Чэйні, Джордж Буш эфэктыўна парадзіў сабе зь нечаканай пагрозай у выглядзе тэрарыстычных замахаў і ягоная адміністрацыя пачала ажыцьцяўляць стратэгію бясьпекі, якая мусіць быць працягнутая.
(Чэйні: ) “Пад кіраўніцтвам Буша мы ўжылі новую палітыку, стварылі новыя інстытуты, каб абараніць Амэрыку, спыніць тэрарызм, зьнішчыць ягоныя крыніцы і дапамагчы народам Блізкаму ўсходу забыцца на старую нянавісьць і крыўду, ды ісьці да стабільнага міру, які магчымы толькі ва ўмовах свабоды”.
У часе ліпеньскай канвэнцыі Дэмакратычнай партыі, кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад гэтай партыі сэнатар Джон Кэры абвінаваціў адміністрацыю Буша правале высілкаў у справе прыцягненьня да апэрацыі ў Іраку эўрапейскіх саюзьнікаў, што, ў сваю чаргу было зьвязанае з адсутнасьцю мандату рады Бясьпекі ААН на ўварваньне ў Ірак.
Дзік Чэйні, аднак, сказаў, што ў часе апэрацыяў па зьвяржэньні рэжымаў у Аўганістане і Іраку ЗША выступілі на чале кааліцыі, у якую ўваходзяць шмат краінаў. Ён адкінуў тэзу пра тое, што ААН мае вялікае значэньне ў справах нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў.
“Джордж Буш ніколі ня будзе пытацца дазволу на тое, каб абараніць амэрыканскі народ”, – сказаў віцэ-прэзыдэнт Чэйні. Ён скрытыкаваў таксама дваццацігадовую дзейнасьць Джона Кэры ў Сэнаце, сярод іншага тое, што Кэры неаднойчы галасаваў супраць фінансаваньня вайсковых праграмаў.
(Чэйні: ) “Сэнатар можа дрэнна працаваць цягам 20 гадоў і гэта ня будзе мець наступстваў для ўсяго народу. Але прэзыдэнт заўсёды мае вырашальны голас. І ў часы выпрабаваньняў, Амэрыка патрабуе і Амэрыка мае прэзыдэнта, на якога можна разьлічваць, ведаючы што ён зробіць усё правільна”.
Між тым Джон Кэры, прамаўляючы ўчора перад вэтэранамі ў штаце Тэнэсі, заявіў, што Буш памыляўся на кожным кроку ірацкай апэрацыі й гэтыя памылкі выклікалі ўздым тэрарызму ў краіне і рэгіёне.
(Кэры: ) “Гэта можа падавацца дзіўным, але адміністрацыя Буша ня мае рэальнага пляну палітычных пераменаў у краіне на пасьляваенны пэрыяд. Усё гэта здарылася, нягледзячы на шматлікія папярэджаньні ад абедзьвюх партыяў Кангрэсу і экспэртаў”
Заявіў кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі Джон Кэры.
Сёньня ў часе канвэнцыі, прэзыдэнт Буш мае прыняць ад сваёй партыі афіцыйную прапанову аб вылучэньні ягонай асобы ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША, а таксама выступіць з прамовай, якая станецца пачаткам заключных двух месяцаў перадвыбарчай кампаніі.