Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэслане вядуцца перамовы з захопнікамі


МАСКВА. Расейскія сілы бясьпекі паведамілі, што вядуцца перамовы з захопнікамі, якія утрымліваюць закладнікаў у школе у горадзе Бэслан у Паўночнай Асэтыі. У ліку закладнікаў – болей за 130 дзяцей, а таксама настаўнікі і бацькі, дакладная колькасьць якіх невядомая. Розныя інфармацыйныя агенцтвы падаюць супярэчлівыя зьвесткі пра колькасьць закладнікаў. Як найменей двое чалавек загінулі. Кіраўнік расейскага адзьдзяленьня ФСБ па Паўночнай Асэтыі Валеры Андрэеў заявіў, што ня будзе паведамляцца пра дэталі перамоваў і патрабаваньні захопнікаў. Рада Бясьпекі ААН пагадзілася з патрабаваньнем кіраўніка расейскага ФСБ склікаць сёньня увечары тэрміновую сустрэчу адносна сэрыі тэрарыстычных нападаў у Расеі.
XS
SM
MD
LG