Зьмену сэзонаў можна заўважаць паводле розных прыкметаў – можна й паводле, так бы мовіць, прафэсійнае. Я вельмі добра памятаю, як расказвала пра вясновы паліноз – алергію на квітненьне – было гэта, натуральна, калі ўсё толькі-толькі распускалася. Здаецца, учора! І вось, калі ласка, раскажы пра восень!
1 верасьня яшчэ ня восень. Бо восень пачнецца з 22 верасьня, калі будзе дзень восеньскага раўнадзенства. Але можна й так – восень ужо падкралася – яе першы подых быў яшчэ на Яблычнага Іспаса – 19-га жніўня. Паводле народных прыкметаў, паводле Яблычнага Іспасу можна меркаваць якім будзе восеньскае надвор’е. Калі быў сухі дзень – будзе сухая восень, калі мокры – наадварот. Сёлета было горача. Пабачым.
Але маем 1 верасьня, якое ў нас лічыцца ўжо восеньскім днём. Сёлета – ня толькі паводле календара, але й паводле надвор’я. Учора – гарачае лета, сёньня – дождж і холадна. Цікава, чаму гэта надвор’е так падпарадкавалася календару? Гэтае дзіўнаватае пытаньне было адрасавана Лідзіі Чалкінай – сыноптыку з Белгідрамэтцэнтру, і яна пацешыла дасьціпным адказам:
(Чалкіна: ) “Каб не шкада было летніх канікул, дык сапсуецца надвор’е. Я б так сказала. Безумоўна ціск будзе падаць, бо да нас падыходзіць франтальны раздзел з хвалямі з паўднёвага захаду. Зараз у нас поле павышанага ціску, а потым будуць пераважаць франты актыўныя з хвалямі і поле паніжанага ціску”.
(Карэспандэнтка: ) “А якая восень чакаецца?”
(Чалкіна: ) “У нас такі прагноз, што казаць пра гэта некарэктна. Гэта так, абцякальныя фразы”.
Напрыклад, “ападкі ў норме”, ці “ніжэй нормы”. Прагноз надвор’я часам нават і па-беларуску падаюць на дзяржаўным радыё самі супрацоўнікі Белгідрамэтцэнтра. Не ва ўсіх добра з вымаўленьнем, а што да тэрміналёгіі, дык, як сказаў мне лінгвіст Зьміцер Саўка, мэтэаралягічная тэрміналёгія распрацаваная прыкладна так сама, як і іншыя – гэта значыць, хацелася б лепей... Праўда, нядаўна ў этэры пачалі казаць замест мэтраў у сэкунду, па-свойму, па-беларуску – мэтраў за сэкунду. Гэта пра хуткасьць ветру.
Увогуле, як сьведчыць гісторыя, прагноз надвор’я, які перадаецца шмат разоў на дзень усімі радыёстанцыямі – рэч вельмі падазроная. У 1936 дыктары настойліва паўтаралі “Над усёй Іспаніяй бязвоблачнае неба” – і пачалася грамадзянская вайна. А ў 1973, 11 верасьня, дарэчы, звычайны быццам бы сказ: “У Санцьяга йдзе дождж”, быў сыгналам да перавароту, учыненага генэралам Піначэтам. Але гэтыя прагнозы надвор’я былі атрыманыя зь нейкіх іншых крыніцаў, а не зь “нябеснае канцылярыі”.
Хто ж адказны за звычайны, нуднаваты восеньскі дожджык? Пра гэта цікава было б больш падрабязна пагаварыць з беларускімі сыноптыкамі. І магчыма такая размова атрымаецца. А сэзон дажджоў варта, відаць, лічыць адкрытым.