Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш і Дзік Чэйні афіцыйна вылучаныя кандыдатамі на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША


НЬЮ-ЁРК. Джордж Буш і Дзік Чэйні былі афіцыйна вылучаныя кандыдатамі на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША. Гэта адбылося на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі, які праходзіць у Нью-Ёрку. Вылучэньне Джорджа Буша падтрымаў губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцнэгер. У сваім звароце да ўдзельнікаў зьезду былая зорка Галівуду адзначыў ролю амэрыканскага прэзыдэнта ў адраджэньні гонару народу Злучаных Штатаў пасьля тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Да ўдзельнікаў зьвярнулася таксама першая лэдзі ЗША Лора Буш. Яна сказала, што ганарыцца тым, як яе муж кіруе краінай у часе вайны з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG