Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі выбуху ў Маскве сталі 10 чалавек


МАСКВА. Учора ўвечары каля станцыі мэтро “Рыская” адбыўся выбух. 10 чалавек загінулі, 51 быў паранены. Стан большасьці параненых застаецца стабільным. Двое дзяцей, якія былі параненыя ў часе выбуху, ужо пакінулі шпіталь, некалькі дзяцей па-ранейшаму знаходзяцца ў бальніцы. Пракуратура Масквы ўзбудзіла крымінальную справу па артыкулах “забойства” і “тэрарызм”. Асноўная вэрсія сьледзтва – выбух стаў вынікам самападрыву тэрарысткі-самагубцы. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады Ісламбулі”, якая раней заявіла пра сваю адказнасьць за выбухі двух самалётаў, што адбыліся тыдзень таму. Тэрарыстычны напад рэзка асудзілі лідары розных краінаў сьвету, а таксама Генэральны сакратар ААН Кофі Анан.
XS
SM
MD
LG