БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія сёньня пацьвердзіла паведамленьні міжнародных назіральнікаў пра тое, што прэзыдэнцкія выбары у Чачэніі ня былі ні справядлівымі ні свабоднымі. Прэсавы прадстаўнік Эўрапейскай Камісіі Эма Адўін паведаміла, што Эўрапейская Камісія ня мела сваіх уласных назіральнікаў у Чачэніі з увагі на умовы бясьпекі. Эўрапейская Камісія цяпер заклікае Расею правесьці як найхутчэй парляманцкія выбары у Чачэніі. Эма Адўін паведаміла, што Эўрапейскі Зьвяз “ня мае адмысловага пляну”, як прымусіць Расею прыняць гэтае патрабаваньне, і што гэта будзе абмяркоўвацца з прадстаўнікамі расейскіх уладаў цягам шэраговых сустрэчаў на самых розных узроўнях.
Учора Эўразьвяз заклікаў новага прэзыдэнта Чачэніі Алу Алханава працаваць у накірунку “дасягненьня сапраўднага палітычнага урэгуляваньня, заснаванага на дыялёгу, прымірэньні, пашане да правоў чалавека і аднаўленьні улады закону”.