Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Асабліва жахліва за абдзеленых людзей, за іхняе становішча. А ён пра нейкі прэстыж дзяржавы гаворыць...”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 31 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Міхаіл Длека, доктар тэхнічных навук: ) “Добры вечар! Я тэлефаную з Рыгі. Праслухаў чарговы камэнтар наконт выступленьня беларускай каманды на Алімпіядзе. Мне здаецца, што ня трэба палітызаваць спорт, мэдыцыну, навуку і г.д., у тым ліку і Алімпійскія гульні. Хачу сказаць, што беларуская каманда выступіла належна, вельмі належна. Канечне, мы маглі б атрымаць на некалькі мэдалёў болей, калі б усё склалася болей пасьпяхова. Але, тым ня менш, беларуская каманда выступіла вельмі належна, і я асабіста вельмі гэтаму рады”.

(Слухач: ) “У мяне пытаньне. Чаму Свабода на беларускай мове не гаворыць сёньня?”

(Спадар: ) “Хачу выказацца наконт узнагарод і тых прывілеяў, якія ён раздае гэтым людзям. Аддаў кватэру чалавеку і 60 тысяч даляраў – нашыя грошы, нашую кватэру! Замест даў бы лепей кватэру сям’і няшчаснай, якая недзе туліцца. Хай бы некалькім сем’ям, больш паловы зь якіх ў галечы жывуць, дапамог бы! Хай бы ім трохі лягчэй уздыхнулася б!

У свой час маральныя заахвочваньні былі, бо грошы яны атрымлівалі там, а тут ужо мэдалі, ордэны герояў – і хлопцы працавалі будзь здароў! Дарэчы, і кватэры ў савецкія часы былі бясплатныя! Людзі 6, 8, 10 год пастаялі ў чарзе – кватэру атрымалі! І мэдычнае абслугоўваньне было бясплатнае, і за транспарт капейкі плацілі і г.д. А цяпер што? Куды ня плюнь – усюды ўсё бяруць, усё хапаюць, усё вырываюць у нас. Асабліва жахліва за абдзеленых людзей, жахліва за іхняе становішча. А ён нешта крыўляецца там, пра нейкі прэстыж дзяржавы гаворыць. Дзе ён, прэстыж? Няма ніякага прэстыжу!”

(Спадар: ) “Сапраўдны твар улады ня той, што паказваюць, а той, што хаваюць! Нас зь 17-га году ўжо амаль 90 гадоў бальшавіцкія ўлады прывучаюць да хлусьні. Хлусяць усе дзяржаўныя сродкі інфармацыі. А а навошта нам хлусьня салодкая, калі рэчаіснасьць горкая? Патрэбна праўда жыцьця, якую мы адчуваем і назіраем. Праўду нясуць незалежныя сродкі інфармацыі, сярод іх і Радыё Свабода. Вялікае вам дзякуй, усім яе супрацоўнікам і тым, хто яе фінансуе! Дзякуй за цікавую інфармацыю, перадачы! Як ні хвалілі магутны Савецкі Саюз, а ён разваліўся, бо хлусілі нам. Ён, гэты саюз, аказаўся спарахнелым, гнілым. Вось дзе праўда! Дзякуй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG