Спадару Ананьневу, які ёсьць рэдактарам гэтае газэты, давялося даводзіць міліцыянтам ня толькі тое, што “Время” ёсьць афіцыйна зарэгістраванай газэтай, якую можна распаўсюджваць без абмежаваньняў. Ён мусіў пераконваць іх яшчэ і ў тым, што распаўсюд газэты не зьвязаны з ягоным удзелам у парлямэнцкіх выбарах, і што гэта ня ёсьць недазволенай перадвыбарчай агітацыяй.
Аршанскія міліцыянты пратрымалі Генадзя Ананьнева ў пастарунку каля гадзіны. Ягонаму таварышу па партыі зь Мёраў Валерыю Каралёву давялося правесьці ў Шаркоўшчынскім райаддзеле міліцыі каля дзьвюх гадзінаў. Цягам гэтага часу міліцыянты некуды тэлефанавалі ды раіліся, што рабіць з распаўсюднікам. Урэшце яго адпусьцілі, пакінуўшы сабе па адным паасобніку кожнага выданьня.
Нічога супрацьзаконнага ў дзейнасьці абодвух распаўсюднікаў міліцыянты выявіць ня здолелі.