Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі рэйд на Заходнім Беразе


ДЖЭНІН. Узброенная палестынская групоўка заявіла, што трое яе ваяўнікоў пазьбеглі арышту і не пацярпелі пасьля сёньняшняга рэйду ізраільскага войску у Джэніне на Заходнім Беразе. Ізраільская ракета, якая накіроўвалася на машыну ваяўнікоў, трапіла заместа гэтага у бліжэйшы дом. Паведамляецца, што сур’ёзна параненая дзевяцігадовая дзяўчынка. Пра гэта паведаміў прадстаўнік “Брыгады пакутнікаў аль Аксы”, узброеннай групоўкі, якая падтрымлівае палестынскага лідара Ясіра Арафата і рух Фатах. Прадстаўнікі ізраільскага войску адмовіліся камэнтаваць здарэньне.
XS
SM
MD
LG